У аўторак у Беларусі будзе да +26 градусаў, без ападкаў
Восень
У аўторак, 26 верасня, у Беларусі будзе пераважна без ападкаў. Уначы і раніцай у асобных раёнах магчымы слабы туман.
У начныя гадзіны тэмпература паветра складзе ад +2 да +8 градусаў (у Мінску — 7-9 цяпла, на поўдні — да +13), у дзённыя гадзіны — ад +18 на поўначы краіны да +26 у Брэсцкай вобласці (у сталіцы — ад +20 да +22).
Падобныя ўмовы надвор'я ў Беларусі захаваюцца і ў наступныя дні. Сіноптыкі чакаюць пахаладання толькі ў канцы тыдня.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.