У аўторак у Беларусі будзе да +8 градусаў, месцамі пройдуць дажджы і мокры снег
Ападкаў стане больш
У аўторак, 12 сакавіка, невялікія ападкі (дождж і мокры снег) магчымыя па паўднёва-заходняй частцы Беларусі. Месцамі будзе слабы галалёд.
У начныя гадзіны тэмпература паветра складзе ад -9 градусаў на паўночным усходзе да +4 на Брэстчыне (у Мінску — ад -4 да -6), у дзённыя гадзіны — 2-8 цяпла (у сталіцы — ад +5 да +7).
У сераду, 13 сакавіка, амаль па ўсёй краіне прагназуюцца ападкі, уначы будзе ад -4 да +3, а ўдзень — ад +1 да +7 градусаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.