У аўторак у Беларусі чакаюцца дажджы і моцны вецер

У аўторак у Беларусі чакаюцца дажджы і моцны вецер

У аўторак, 4 кастрычніка, амаль па ўсёй Беларусі чакаюцца дажджы, месцамі моцныя. З-за ўзмацнення ветру ў многіх раёнах парывамі да 15-20 метраў за секунду сіноптыкі аб'явілі ў нашай краіне на заўтра аранжавы ўзровень небяспекі.

Што да тэмпературы паветра, то ў начныя гадзіны будзе плюс 6-12 градусаў, у дзённыя — ад 7 да 13 цяпла (у Гомельскай вобласці — да плюс 17), паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі