У аўторак у Беларусі дажджы і туман

Туман у горадзе

Туман у горадзе / pixabay.com

У аўторак, 24 кастрычніка, амаль па ўсёй Беларусі пройдуць дажджы. Сіноптыкі папярэджваюць пра туман уначы і раніцай на захадзе краіны (у іншых рэгіёнах — месцамі).

У начныя гадзіны тэмпература паветра складзе ад +2 да +8 градусаў, у дзённыя гадзіны — ад +5 на паўночным усходзе да +14 на паўднёвым захадзе.

Падобныя ўмовы надвор'я захаваюцца і ў наступныя дні. У сераду і чацвер месцамі магчымы таксама мокры снег.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі