У аварыі на Смаленшчыне загінулі беларусы (фота)
Страшнае ДТЗ адбылося на трасе Масква—Мінск у Вяземскім раёне Смаленскай вобласці Расіі. Як паведамляе "Комсомольская правда в Смоленске", кіроўца Хёндай-Сантама не справіўся з кіраваннем і выехаў на паласу сустрэчнага руху. Паводле папярэдніх звестак, 31-гадовы жыхар Беларусі проста заснуў за рулём.
Аўтамабіль сутыкнуўся з Міцубісі-Ланцэр. У выніку аварыі кіроўца Хёндай і два яго пасажыры — 41-гадовая жанчына і яе 22-гадовы сын — загінулі на месцы. Яны таксама былі жыхарамі Беларусі. Яны ехалі ў Маскву і везлі з сабой шматлікія баулы з вопраткай — як мяркуецца, на продаж.
Каб дастаць целы загінулых з зламанага аўтамабіля, прыйшлося выклікаць выратавальнікаў.
29-гадовы кіроўца Міцубісі і яго 24-гадовы пасажыр былі шпіталізаваныя. Кіроўца ад атрыманых ранаў сканаў у лякарні.
Фота: "Комсомольская правда"