У аварыі ў Польшчы адзін беларус загінуў, другі — у цяжкім стане ў бальніцы
Аварыя пад Чэнстаховай
У Польшчы пад Чэнстаховай адбылася страшная аварыя — сутыкнуліся пяць грузавікоў, піша MOST. Некалькі машын загарэліся.
Па звестках паліцыі Чэнстаховы, трагедыя адбылася 14 снежня каля 18:00. Паводле папярэдніх звестак, кіроўца грузавіка Scania урэзаўся ў заднюю частку пярэдняга аўтамабіля, які стаяў у заторы. Машыны загарэліся. Ад удару пацярпелі і аўтамабілі, якія стаялі наперадзе: тры грузавікі былі пашкоджаныя.
На месцы загінуў 41-гадовы кіроўца Scania, а 66-гадовага кіроўцу цягача Mercedes даставілі ў лякарню ў цяжкім стане. Паводле інфармацыі польскіх СМІ, абодва яны беларусы.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.