У аварыі верталёта ў Афганістане цяжка паранены беларус

У выніку катастрофы верталёта Мі-8 у Афганістане цяжка паранены грамадзянін Беларусі. Аб гэтым паведамляе РИА Новости са спасылкай на супрацоўніка амбасады Расіі ў Кабуле:
"Пры крушэнні цяжка параненыя двое расіян і адзін грамадзянін Беларусі, бортмеханік. Цяпер яны знаходзяцца ў канадскім шпіталі ў Кандагары".

"Эхо Москвы" называе параненага беларуса бортінжынерам Сяргеем Фішчанкам.

Па апошняй інфармацыі, на борце верталёта знаходзіўся 21 чалавек, 16 — загінулі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі