У Бабруйску 50% дзяцей нараджаецца з дыягназам, які можа пацягнуць пнеўманію

Жыхаркі Бабруйска сцерагуцца нараджаць дзяцей у бабруйскай радзільні. Тамтэйшыя ўмовы не задавальняюць многіх будучых маладых матуль. Да таго ж адной з галоўных прычын з’яўляецца тое, што каля 50% дзяцей, народжаных у бабруйскай радзільні, адразу атрымліваюць дыягназ “залацісты стафілакок”, які можа пацягнуць за сабой пнеўманію. Каб неяк выправіць сітуацыю раддом неаднаразова зачынялі на прафілактычны рамонт, а маладым жанчынам даводзілася нараджаць у Асіповічах, Магілеве, Мінску, а часам і ў будынку анкадыспансера. Прычым праблему стафілакока  займеў і анкадыспынсер — пасля таго, як там некаторы час знаходзілася радзільня.



Кажуць таксама пра тое, што  стаўленне лекараў і акушэраў падчас родаў мае выбарны характар і залежыць ад іх настрою. Адна з маладых матуль, Кацярына, распавяла, як доктар, які прымаў роды, зламаў яе дзіцяці ключыцы. Два дні акушэркі пеленалі дзіця і не маглі зразумець, чаму яно плача. А пасля высветлілася, што ключыцы зламаныя ў шасці з васьмі дзяцей, якія нарадзіліся ў той дзень.

Яшчэ адна праблемай Бабруйскай радзільні — якасць харчавання, якую прапануюць немаўлятам. Калі маладая матуля з тых ці іншых прычынаў не ў стане карміць сваё дзіця  ўласным малаком, яно атрымае стандартнае харчаванне – малочную сумесь беларускай вытворчасці “Беллакт”. Па словах многіх матуль, яна прыводзіць да з’яўлення шэрагу алергічных рэакцыяў, адужэць якія пасля надзвычай цяжка.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі