У Бабруйску мужчына маляваў разметку для аўто і запэцкаў суседскія машыны

У Бабруйску мужчына маляваў разметку для аўто і запэцкаў суседскія машыны

У Бабруйску мужчына заняўся маляваннем разметкі для паркоўкі аўто ў двары, але ў выніку запэцкаў суседскія машыны, піша "Коммерческий курьер". Уладальнікі размаляваных машын выклікалі міліцыю.

Як выявілася, аўтар новай разметкі быў крыху нецвярозы. Ён распавёў, што набыў балончык з фарбай, каб зрабіць разметку ў адпаведнасці з ПДР, а потым кінуў балончык і пайшоў з двара. Размаляваныя машыны спісаў на дзіцячую творчасць.

Пазней ён прызнаўся, што запэцкаў чужыя аўто сам. Магчыма, яму надакучыла, што людзі паркуюцца дзе хочуць і месца не заўсёды хапае ўсім. Абяцаў кампенсаваць выдаткі пацярпелым.

 

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі