У Баранавічах чарга за Ціханоўскую расцягнулася на дзясяткі метраў

У Баранавічах чарга за Ціханоўскую расцягнулася на дзясяткі метраў

У цэнтры Баранавічаў 26 траўня з'явіўся пікет за вылучэнне кандыдаткай у прэзідэнты Святланы Ціханоўскай.

Каб падпісацца за яе прыйшлі на плошчу Леніна дзясяткі людзей, піша Intex-press. Чарга з ахвочых паставіць свой подпіс расцягнулася на некалькі дзясяткаў метраў. 

Святлана — жонка папулярнага відэаблогера Сяргея Ціханоўскага. Ён планаваў вылучыцца на прэзідэнцкія выбары, але ЦВК не зарэшгістраваў яго, бо Ціханоўскі адбываў адміністрацыйны арышт. Замест яго сваю кандыдатуру выставіла Святлана. Муж стаў кіраўніком яе ініцыятыўнай групы.

Пікеты Ціханоўскіх збіраюць шмат прыхільнікаў. У Мінску ў нядзелю за вылучэнне Святланы падпісаліся каля трох тысяч чалавек. У панядзелак, 26 траўня, пікет за Ціханоўскую выклікаў ажыятаж у Слуцку.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі