У Баранавічах на карантын закрылі яшчэ 5 класаў
Да спісу ўжо закрытых на карантын з 17 па 19 лістапада пяці класаў баранавіцкіх школаў дадаліся яшчэ пяць.Такім чынам, у Баранавічах на карантын закрыта ўжо 10 класаў у трох школах: №10, №19 і №20. Звычайна карантын абвяшчаецца, калі праз хваробу на заняткі не з’яўляецца больш за 20% вучняў. Але ў згаданых баранавіцкіх школах гэта паказчык дасягнуў 50%.
Паводле інфармацыі сайта “INTEX-PRESS online”, карантын у гэтых класах будзе доўжыцца да 26 лістапада.
Паводле інфармацыі сайта “INTEX-PRESS online”, карантын у гэтых класах будзе доўжыцца да 26 лістапада.