У Баранавічах "запаснікоў" выклікаюць на медкамісію
Вялікі наплыў наведвальнікаў у мясцовай паліклініцы адзначаны ў панядзелак, 17 сакавіка.
Там па накіраванню ваенкамата праходзяць медыцынскую камісію мужчыны, якія ўжо адслужылі ў войску і знаходзяцца ў запасе. Як удалося даведацца, камісію праходзяць тыя, хто служыў у памежных і ўнутраных войсках.
Нагадаем, што ў пятніцу з'явілася інфармацыя, што беларуская авіяцыя заступіла на баявое дзяжурства пад Лунінцом, каля мяжы з Украінай.
Фота — bymedia.net