У Баранавічах "зайцы" аказалі супраціў кантралёрам і міліцыянтам

Супраціў кантралёрам і міліцыянтам аказалі двое "зайцоў" — у баранавіцкім аўтобусе. Замест 7 тысяч штрафу мужчына заплаціў паводле рашэння суда 770 тысяч рублёў. Яго пакаралі "за з'яўленне ў п'яным выглядзе ў грамадскім месцы і непадпарадкаванне патрабаванню службовай асобе пры выкананні ёй службовых абавязкаў".

На яго спадарожніцу, якая спрабавала ўдарыць міліцыянта, быў складзены адміністрацыйны пратакол і яе таксама хутка паклічуць у суд, паведамляе сайт intex-press.by.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі