У Барысаве без электрычнасці заставаліся 230 дамоў
18 снежня аварыя пакінула значную частку Барысава без электрычнасці. Як паведамляе БелаПАН, у 9.20 раніцы мясцовыя ратавальнікі атрымалі паведамленне пра адключэнне электраэнергіі.
Без святла засталіся 232 прыватныя жылыя дамы, сярэдняя школа, два дзіцячыя садкі, два прадпрыемствы.
З аварыяй удалося справіцца за 40 хвілінаў. А 10-й падача электраэнергіі аднавілася.
Фота: nahnews.org