У Барысаве праходзіць прэм'ера тэлесерыяла "Школа"
У барысаўскім клубе "Ultimo" адбываецца прэм'ера шматсерыйнага мастацкага фільма "Школа". Ён быў зняты мясцовай тэлекампаніяй "Скіф" у межах праекту развіцця рэгіянальнага тэлебачання з такой жа назвай. Прадзюсар праекту Наталля Галава паведаміла агенцтву “БелаПАН”, што ў аснове сюжэта серыяла — гісторыя складаных адносін 17-гадовай дачкі мэра горада Запольска Жэні Бялецкай і яе новых аднакласнікаў. Фільм зняты ў жанры меладрамы.
Асноўная частка здымачнай групы — кінааматары. Аднак адну з галоўных роляў выканаў заслужаны артыст Беларусі Сяргей Журавель.
Трансляцыя серыяла ў эфіры барысаўскага тэлеканала "Скіф" пачнецца 13 ліпеня. У канцы лета і ўвосень фільм плануецца паказаць па іншых рэгіянальных тэлеканалах Беларусі.