У Барысаве спыненая падпольная наркалабараторыя
У Барысаве спыненая дзейнасць
падпольнай наркалабараторыі. Двое маладых людзей арганізавалі вытворчасць метадону
проста ў кватэры аднаго з мясцовых жыхароў. Падчас ператрусу ў іх было
канфіскаванае адпаведнае абсталяванне і хімічныя рэчывы. Для даведкі: адзін
грам метадону каштуе на чорным рынку ад 100 да 150 долараў ЗША.
Сёлета гэта ўжо чацверты
падобны факт. Два падпольных цэха па вырабе амфетамінаў былі выяўленыя ў Мінску
і адзін – у Віцебску. Ва ўсіх выпадках тэхналогію сінтэзу злачынцы засвойвалі з
дапамогай інтэрнэту. Рэалізацыя наркотыкаў таксама адбывалася праз сусветнае
сеціва.