У Барысаве, Светлагорску і Слуцку з’явіліся “камітэты самаабароны”

Беларускія прадпрымальнікі пачалі ствараць на рынках у розных рэгіёнах краіны “камітэты самаабароны”. Яны ўжо ёсць у Барысаве, Светлагорску і Слуцку. Паводле словаў лідэра грамадзянскай кампаніі “За свабоднае развіццё прадпрымальнікаў” Віктара Гарбачова, камітэты дапамагаюць у канфліктных сітуацыях і папярэджваюць гандляроў аб неспадзяваных масавых праверках з канфіскацыяй тавару.

Прадпрымальнікі скардзяцца, што ад 10 жніўня падаткавыя і санітарныя інспекцыі, міліцыя і іншыя службы, якія атрымалі права кантраляваць гандаль на рынках, узмацнілі масавыя праверкі і імгненна канфіскуюць тавар, на які няма гігіенічных пасведчанняў і сертыфікатаў адпаведнасці.

Гарбачоў называе гэтыя працэдуры рэпрэсіямі. Паводле яго словаў, атрымаць неабходны сертыфікат у дзяржаўных службах нерэальна нават за тыдзень, таму прадпрымальнікі і гандлююць без гэтых дакументаў.

Радыё Свабода

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі