У БДУ адкрыюць цэнтр карэязнаўства

Афіцыйнае адкрыццё першага ў Беларусі Цэнтра карэязнаўства адбудзецца 1 снежня на факультэце міжнародных адносін БДУ. Як інфармуе БЕЛТА, цэнтр прапаноўвае паглыбленае вывучэнне гісторыі і культуры Карэі, нацыянальнай мовы, эканамічнага і сучаснага палітычнага становішча, а таксама развіццё навукова-даследчай дзейнасці ў галіне карэязнаўства і падтрыманне дзелавога супрацоўніцтва з арганізацыямі і ўніверсітэтамі Карэі і Беларусі.

На сённяшні дзень у цэнтры сфармаваны ўнікальны і пакуль яшчэ адзіны фонд навуковай і навучальнай літаратуры на карэйскай мове. Ён дазволіць выкладчыкам і студэнтам працаваць з арыгінальным матэрыялам па мовазнаўстве, гісторыі, мастацтве, краіназнаўстве.

Дарэчы, БДУ — адзіная навучальная ўстанова ў Беларусі, дзе з 1999 года вывучаецца карэйская мова. На базе ўніверсітэта падрыхтаваныя каля 10 спецыялістаў па спецыялізацыі лінгвакраіназнаўства. У цяперашні час больш за два дзясяткі студэнтаў факультэта міжнародных адносін вывучаюць мову і культуру Карэі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі