У БДУІР падаражэла навучанне. Як змяніліся кошты
З 19 лютага ў БДУІРы, з-за падаражання камунальных і іншых паслуг, быў павялічаны кошт за навучанне. Падаражанне закранула ўсе факультэты, а таксама завочную форму навучання.
Менш за ўсё кошты выраслі на факультэце кампʼютарнага праектавання, тэлекамунікацыі, радыётэхнікі і электронікі. Цяпер за першы і другі курсы навучання прыйдзецца заплаціць 2480 рублёў за кожны год, што на 225 рублёў больш чым раней. За трэці курс навучання кошт таксама вырас, і цяпер складае 2250 рублёў.
Больш за ўсё падаражэла навучанне на факультэце кампʼютарных сістэм і сетак, цяпер за першы і другі курс давядзецца заплаціць 3020 рублёў за кожны год, замест ранейшых 2750 рублёў. Кошт за трэці курс вырас на 250 рублёў, і цяпер складае 2750 рублёў.
Змена коштаў на навучанне закранула факультэт інфармацыйных тэхналогій і кіравання, а таксама інжынерна-эканамічны факультэт. За першы і другі курс давядзецца заплаціць аднолькава — 2780 рублёў, што на 250 рублёў больш, чым было. За трэці курс прыйдзецца заплаціць 2530 рублёў.
Кошт за чацвёрты курс на ўсіх факультэтах застаўся нязменным.