У Беларусь ідуць чарговыя халады: да -28 па поўначы на наступным тыдні

У Беларусь ідуць чарговыя халады: да -28 па поўначы на наступным тыдні

У бліжэйшыя дні атмасферны фронт прынясе ў Беларусь ападкі ў выглядзе снегу. Па словах галоўнага сіноптыка краіны Святланы Рыбаковай, у пятніцу і на выхадных усталюецца камфортнае нехалоднае надвор'е: уначы будзе падмарожваць, удзень чакаецца каля нуля.


"Начныя тэмпературы ў асноўным -1 -7, па Усходзе — да -10. Дзённыя тэмпературы — -5 +1. У выхадныя ападкі пройдуць па паўднёвым усходзе, іх будзе няшмат. У цэнтральных і паўночных раёнах магчымае сонечнае надвор'е", — абяцае сіноптык. 


У панядзелак у Беларусь прыйдзе антыцыклон. Цягам сутак слупок тэрмомертра будзе трымацца на адзнаках -3 -10, па паўночным усходзе — -11-16 марозу. 7-8 лютага будзе без ападкаў, сонечна, начныя тэмпературы упадуць да -10 -17, дзённыя — да -7 -13 у цэнтральных раёнах краіны. Па паўночным усходзе ўначы чакаюцца марозы да -21, удзень — да 16-ці. На поўдні Беларусі максімальная тэмпература паветра складзе -12. Марознае надвор'е, пераважна без ападкаў будзе трымацца да канца першай дэкады лютага. Ёсць верагоднасць, кажа Святлана Рыбакова, што на поўначы Беларусі тэмпература можа апусціцца нават да -28. Але гэта пакуль толькі папярэдні прагноз. 


Дарэчы, самая нізкая тэмпература ў лютым у Беларусі (у Докшыцах) была ў 1956 годзе — -40. У Мінску 1 лютага 1956 года слупок апусціўся да -35.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі