У Беларусь прыбудзе дзяржсакратар Папы рымскага
Пра гэта паведаміла Апостальская Нунцыятура ў Беларусі.
Афіцыйны візіт у Беларусь кардынала П'етра Параліна, дзяржаўнага сакратара Папы Францішка адбыбудзецца з 12 па 15 сакавіка, паведамляе афіцыйны сайт Рыма-каталіцкага касцёла ў Беларусі. Візіт ладзіцца па запрашэнні беларускіх уладаў.
Падчас свайго візіту прадстаўнік Папы рымскага асвяціць першы камень новага будынка Апостальскай Нунцыятуры ў Мінску. Ён сустрэнецца з кіраўніком Беларусі і правядзе шэраг сустрэч на самым высокім узроўні. Акрамя таго, плануецца сустрэча кардынала Параліна з Мітрапалітам Мінскім і Заслаўскім Паўлам, Патрыяршым Экзархам усяе Беларусі, чальцамі Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў Беларусі, каталіцкай моладдзю і вернікамі краіны.
Фота — catholicnews.com