У Беларусь прыехалі кітайскія вайскоўцы

У Беларусь прыехалі кітайскія вайскоўцы

Дэлегацыя арміі Кітая на чале з намеснікам начальніка Аб'яднанага штаба ваеннага савета генерал-палкоўнікам Сяогуанам прабудзе ў нашай краіне з 21 па 23 верасня, паведамляе "Інтэрфакс".

"У рамках праграмы візіту 21 верасня адбылася сустрэча начальніка Генеральнага штаба Узброеных сіл ― першага намесніка міністра абароны Беларусі Алега Белаконева з кіраўніком кітайскай ваеннай дэлегацыі, у ходзе якой бакі абмеркавалі актуальныя пытанні двухбаковага супрацоўніцтва. Акрамя таго, 22 верасня дэлегацыя наведае адну з воінскіх часцей Узброеных сіл, дзе азнаёміцца з яе жыццядзейнасцю і баявой падрыхтоўкай асабовага складу", ― паведамляе прэс-служба Мінабароны.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі