У Беларусь прывезлі мошчы святой, якія збаўляюць ад алкагалізму

Мошчы святой Матроны прывезлі ў Мінск і размясцілі ў праваслаўным храме Святой Тройцы, паведамляе “Камсамолка”. Праваслаўныя вераць, што Матрона Маскоўская не толькі збаўляе ад алкагалізму, але і ад цяжкіх хваробаў, а таксама дапамагае зацяжарыць і вынасіць здаровае дзіця. Для гэтага трэба толькі памаліцца святой і дакрануцца да яе мошчаў. Гісторыя святой Матроны паходзіць з вёскі Себіна ў Тульскай вобласці Расіі. Яна з дзяцінства ўмела лекаваць людзей, прадказваць падзеі і бачыць грахі чалавека “духоўным зрокам”. Сама ж Матрона была невідушчай ад нараджэння, а ў 17 год яна перастала хадзіць — адмовілі ногі. На грудзях дзяўчынкі была пукатасць у выглядзе крыжа, што згодна з уяўленнямі лічыцца нерукатворным нацельным крыжыкам.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі