У Беларусь з візітам прыбудзе дэлегацыя ПАСЕ

Дэлегацыя Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы на чале са старшынёй Камітэта ПАСЕ па палітычных пытаннях Ёранам Ліндбладам наведае Беларусь. Візіт запланаваны на 16-19 лютага. Ён адбудзецца ў рамках падрыхтоўкі дакладу Камітэта ПАСЕ па палітычных пытаннях пра сітуацыю ў Беларусі.

Падчас візіту запланаваныя сустрэчы ў абедзвюх палатах Нацыянальнага сходу, Адміністрацыі прэзідэнта, Вярхоўным і Канстытуцыйным судах, Генеральнай пракуратуры, МУС, міністэрствах інфармацыі, адукацыі, юстыцыі, а таксама з выкладчыкамі і студэнтамі Белдзяржуніверсітэта.

"Інтэрфакс" паведамляе, што ў складзе дэлегацыі ПАСЕ ў Мінск таксама прыбудуць старшыня падкамітэту па Беларусі Сініка Хурскайнен і дакладчык па Беларусі Андрэа Рыгоні. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі