У Беларусі без даведкі аб даходах могуць не даць крэдыт

Праект дзяржрашэння яшчэ ў сакавіку накіраваны ў Міністэрства юстыцыі на рэгістрацыю, паведамілі БелаПАН некалькі крыніц у банкаўскіх колах.



Дакумент абавязковы для выканання. Будучы зацверджаным, ён абавяжа банкі патрабаваць даведкі аб даходах пры выдачы спажывецкіх крэдытаў. У выпадку калі з боку Мінюста не будзе ніякіх заўваг, ужо ў красавіку рашэнне Нацбанка можа набыць законную моц.



"На наступным тыдні, магчыма, мы ўжо будзем бачыць гэтае рашэнне як зарэгістраваны дакумент і пачнем выкарыстоўваць", — адзначыў у гутарцы з карэспандэнтам БелаПАН топ-менеджар аднаго з банкаў.



Пры гэтым ён звярнуў увагу, што ўнутры камерцыйных банкаў ужо вядзецца падрыхтоўка лакальных дакументаў, у якіх агаворваецца тэхналогія работы персаналу банкаў у новых умовах спажывецкага крэдытавання.



На думку банкіраў, прыняцце названага дзяржрашэння прывядзе да скарачэння аб'ёмаў крэдытавання на пакупку ў краме.



Прадстаўнікі некаторых камерцыйных банкаў лічаць, што забарона на выдачу спажывецкіх крэдытаў без даведак аб даходах можа быць абумоўленая імкненнем грашовых уладаў абмежаваць спажывецкі імпарт.
 

Фота — Fotolia

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі