У Беларусі будучых алімпійскіх чэмпіёнаў вызначаюць праз ДНК-аналізы
Ад сусветнай тэндэнцыі ў спорце не адстаюць і беларускія навукоўцы. Сучасныя тэсты падкажуць школьнікам, у якім відзе спорту яны змогуць дасягнуць вышыняў.
“У нас ёсць апошняя гісторыя, калі расійская прыгажуня займалася біятлонам... І ёй сказалі: гэта не вашая справа, вы – мадэль. І вось яна кінула біятлон і пайшла ў мадэлі”, – гісторыю Міс свету-2008 расказаў Еўрарадыё навуковец Інстытута біяарганічнай хіміі Сяргей Усанаў.
Так ДНК-аналіз дапамог расійскай прыгажуні знайсці сябе. Услед за сусветным досведам пайшлі і беларускія навукоўцы.
Інстытут біяарганічнай хіміі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі сумесна з Інстытутам фізкультуры і спорту даследуюць гены, якія адказваюць за фізічную працаздольнасць чалавека. Моцныя і слабыя бакі арганізма вызначыць ДНК-аналіз сліны і крыві. Працягвае загадчык аддзела імунахімічных і малекулярна-біялагічных сродкаў дыягностыкі інстытута.
Сяргей Усанаў: “Мы супрацоўнічаем з інстытутам фізічнай культуры і спорту. Мы працуем як навукоўцы, яны – як практыкі. Тут гаворка ідзе вось пра што. Кожны чалавек з’яўляецца індывідуальнасцю. Гэтая індывідуальнасць забяспечваецца генетычным апаратам. І, даследуючы генетычны апарат, можна прадказаць у перспектыве вынікі таго ці іншага спартсмена. А яшчэ лепш – прадказаць, дзе найбольш эфектыўна ён зможа сябе выразіць, у якім відзе спорта”.
Паводле словаў навукоўца, гаворка ідзе пра дзіцячыя і юнацкія спартыўныя школы. Калі дзеці прыйшлі ў школу і ў іх ёсць вялікае жаданне займацца спортам, то аналізы дапамогуць ім вызначыцца з найбольш перспектыўным відам спорту.
Сяргей Усанаў: “У аднаго, напрыклад, ёсць схільнасці да цяжкой атлетыкі. У іншага – да відаў спорту, якія патрабуюць высокай трываласці – гэта бег на доўгія адлегласці і г.д. Але гэтыя тэсты, яны не панацэя. Гаворка ідзе пра тое, што верагоднасць рэалізацыі спартсмена менавіта ў гэтым відзе спорту будзе нашмат вышэйшая, чым у іншых”
Адзначым, што падобныя тэсты праводзяцца па ўсім свеце. Так, да прыкладу, брытанскія навукоўцы даследавалі 139 альпіністаў. Выявілася, што ў спартсменаў, якія паспяхова пераадолелі 8000 метраў, і ў тых, хто не змог гэтага зрабіць, – розныя генатыпы.
А расійскія навукоўцы зрабілі генеалагічны аналіз сям’і, у якой усе мужчыны займаліся футболам. У выніку атрымалася, што як мінімум тры генетычных маркёры паказваюць на схільнасці да заняткаў футболам.