У Беларусі даражэюць тэлефон і паштовая сувязь
Абаненцкая плата за тэлефон цяпер будзе каштаваць 21 тысячу рублёў.
У Беларусі павялічваюцца гранічныя максімальныя тарыфы на паслугі электрасувязі, а таксама фіксаваныя тарыфы на паслугі паштовай сувязі. Павышэнне праводзіцца ў адпаведнасці пастановай №27 Міністэрства эканомікі ад 31 сакавіка 2015 года, апублікаванай 4 красавіка на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале. Як паведамляюць "Мінск-навіны", пастанова набывае моц праз 5 дзён пасля афіцыйнага апублікавання.
Штомесячная абаненцкая плата за асноўны тэлефон для фізічных асоб будзе каштаваць 21 тыс. рублёў (цяпер трэба плаціць 17 650 рублёў). Аплата са стацыянарага тэлефона за кожную хвіліну размовы складзе 51 рубель. Юрыдычныя асобы і індывідуальныя прадпрымальнікі за асноўны тэлефон павінны будуць штомесяц плаціць 24,5 тыс. рублёў, а за хвіліну злучэння — 86 рублёў.
Падаражэюць і паштовыя паслугі. Перасылка паштовай карткі, ліста або бандэролі масай да 20 г для фізічных асоб будзе каштаваць 3,6 тыс. рублёў. За кожныя наступныя поўныя або няпоўныя 20 г масы давядзецца даплаціць 300 рублёў.
Фота — minsknews.by