У Беларусі і Расіі будуць адзіныя тарыфы на чыгунку
Беларуска-расійская дамова аб адзіных тарыфах чыгуначных перавозак можа быць падпісана ў верасні-кастрычніку гэтага года. Пра гэта паведаміў начальнік Беларускай чыгункі Уладзімір Жарало.
Паводле яго слоў, падпісанне дамовы не азначае неадкладнага павышэння або паніжэння тарыфаў на чыгуначныя перавозкі.
"Калі ў Расіі павысяцца тарыфы, то і мы іх павысім, і наадварот. Гаворка ідзе аб тым, што будуць аднолькавыя ўмовы і для расійскіх, і для беларускіх суб'ектаў гаспадарання", — сказаў Жарало.
"Інтэрфакс"