У Беларусі хочуць увесці пакаранне для падлеткаў за ўжыванне алкаголю

Падлетак, ілюстрацыйнае фота

Падлетак, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com

У Беларусі могуць увесці адказнасць для падлеткаў за ўжыванне спіртных напояў. Цяпер іх можна аштрафаваць толькі за распіццё алкаголю на вуліцы. То-бок паводле цяперашняга закона "падлетку нельга піць толькі ў грамадскіх месцах, а вось за тое, што ён падыме чарку ў кватэры, пакараць яго нельга, а гэта няправільна", кажа начальнік аддзела арганізацыі працы інспекцый па справах непаўналетніх упраўлення прафілактыкі ГУАПП МУС Аляксандр Блізнюк. Ён спасылаецца на досвед Расіі і Казахстана, дзе для дзіцяці, што п'е алкаголь, прадугледжаная адміністрацыйная адказнасць.

Блізнюк расказаў, што Савет Міністраў даручыў МУС "старанна прапрацаваць гэтае пытанне і да верасня ўзгадніць з усімі зацікаўленымі дзяржорганамі". Таксама для непаўналетніх плануюць забараніць і электронныя сістэмы курэння.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі