У Беларусі кошты на ўсе віды паліва выраслі на 200 рублёў (табліца)

Як распавялі Еўрарадыё на мінскіх запраўках, згодна з распараджэннем Белнафтахіма, бензін АІ-92 цяпер каштуе 8600, АІ-95 — 9300, дызпаліва (ДП-К4) — 9400 рублёў. Кошт на еўрадызель вырас да 9600 рублёў, а зімовае дызпаліва “Арктыка” падаражала на 300 рублёў —  да 10900.



Гэта ўжо чацвёртае падаражанне паліва цягам года. Апошні раз кошты выраслі 17 верасня. Тады бензін і салярка сталі даражэйшыя ў сярэднім на 7-8%.


 

Як павышаліся кошты на паліва ў 2012-2013 гадах:

05.12.2013

17.09.2013

03.09.2013

16.01.2013

03.10.2012

08.06.2012

11.04.2012

АІ-92

8600

8400

7800

7400

6950

6650

6300

АІ-95

9300

9100

8300

7800

7500

7150

6800

Дызпаліва

9400

9200

8500

8000

7650

7300

6950

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі