У Беларусі могуць абмежаваць ўвоз імпартнага алкаголю для асабістых патрэб

У Беларусі могуць абмежаваць ўвоз імпартнага алкаголю для асабістых патрэб

У Беларусі распрацоўваецца праект дэкрэта "Аб перамяшчэнні, захоўванні і продажы фізічнымі асобамі алкагольных напояў". Згодна з ім, будзе ўведзенае абмежаванне на бесперашкодны ўвоз імпартнага алкаголю без беларускіх акцызных марак з краін Мытнага саюза, перадае interfax.by.

Начальнік галоўнага ўпраўлення па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі крымінальнай міліцыі МУС Эдуард Нікіцін паведаміў на прэс-канферэнцыі ў панядзелак: "Праект дэкрэта прадугледжвае ўвоз без абмежаванняў да 50 літраў імпартнага алкаголю без беларускіх акцызных марак. Гэта 100 бутэлек. Мне здаецца, што для ўласных патрэбаў гэта вышэй за дах".

Таксама, па словах Нікіціна, плануецца ўзмацніць адміністрацыйную адказнасць фізічных асоб за перамяшчэнне, захоўванне і продаж алкагольных напояў звыш дапушчальных нормаў.

Тэкст дэкрэта распрацоўвала Міністэрства па падатках і зборах. Цяпер дакумент знаходзіцца ў Савеце міністраў.

Дарэчы, па словах Нікіціна, штогадовы аб'ём ценевага рынку алкаголю ў Беларусі ацэньваецца ў 2,8 млн дэкалітраў. Гэтыя грошы праходзяць міма бюджэту, афіцыйнай гандлёвай сеткі і падаткаў.

Фота: naviny.by

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі