У Беларусі можа быць уведзена абавязковае чыпаванне хатніх сабак і катоў
З такой прапановай выступіла Генпракуратура пасля праверкі выканання закона аб утрыманні хатніх жывёл і вывучэння пытанняў дзейнасці арганізацый па адлове і ўсыпленні безнаглядных катоў і сабак. У выніку прэм'ер-міністру краіны быў накіраваны ліст аб неабходнасці прыняцця дадатковых захадаў па папярэджанні нападаў хатніх і безнаглядных жывёл на людзей.
У прыватнасці, прапануецца абавязаць кожную брыгаду па адлове безнаглядных жывёл мець у сваім складзе ветэрынарнага работніка. Акрамя таго, міністэрству ЖКГ прапанавана прывесці ў парадак пляцоўкі для выгулу сабак у гарадах і павялічыць іх колькасць.
“Інтэрфакс”