У Беларусі пабудуюць лякарню на кітайскія сродкі

У Кітаі вырашылі вылучыць 30 мільёнаў юаняў на будаўніцтва лякарні ў адным з раёнаў Беларусі, пацярпелых ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС. На выбар кітайскаму боку прапанавана некалькі месцаў у Брэсцкай, Магілёўскай і Гомельскай абласцях.

Хутчэй усяго, што свой выбар кітайцы спыняць на Гомельшчыне, паведамляюць “Белорусские новости”.


Толькі за гэты год КНР паставіла ў Беларусь па “чарнобыльскай” праграме медыцынскага і іншага абсталявання на суму каля 2,5 мільёна долараў ЗША. Сродкі былі накіраваныя на ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы раённых тэрытарыяльных медыцынскіх аб'яднанняў і агульнаадукацыйных школ на тэрыторыях, забруджаных радыёнуклідамі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі