У Беларусі пачалі будаваць лагеры для "вагнераўцаў"?

"Вагнераўцы" падчас нядаўняга прыезду ў Растоў-на-Доне / ТАСС
"Вагнераўцы" падчас нядаўняга прыезду ў Растоў-на-Доне / ТАСС

У Беларусі пачалі будаваць вайсковыя лагеры для "вагнераўцаў", паведамляе "Вёрстка". Па звестках выдання, адзін з іх — каля Асіповічаў у Магілёўскай вобласці. Ён разлічаны на 8 тысяч чалавек. Такіх лагераў у нашай краіне будзе некалькі.

"Вёрстка" спасылаецца на крыніцу ў абласным лясніцтве і на крыніцу, "блізкую да кіраўніцтва Магілёўскай вобласці". Сцвярджаецца, што плошча лагера каля Асіповічаў складзе 24 тысячы квадратных метраў.

Выданне мае пацверджанне планаў па адпраўцы "вагнераўцаў" з РФ у Беларусь ад іх сваякоў.

ПВК "Вагнер" — структура, якая ў шэрагу краін свету прызнаная "тэрарыстычнай арганізацыяй". Удзельнічае ў вайне ва Украіне, штурмавала Бахмут. Днямі ўдзельнічала ў захопе Растова-на-Доне і "паходзе на Маскву". Па словах яе кіраўніка Яўгена Прыгожына, "вагнераўцаў" пасля баёў засталося каля 25 тысяч чалавек (па некаторых звестках, у апошняй акцыі ўдзельнічала толькі каля 8 тысяч байцоў). "Паход" Прыгожына быў спынены за 200 кіламетраў да Масквы. Было аб'яўлена, што ён пагадзіўся перабрацца ў Беларусь (і яго ўжо нібыта бачылі ў Мінску), а "вагнераўцаў" пераследаваць не будуць. Аднак крымінальная справа аб арганізацыі ўзброенага мяцяжу ў Расіі не спыненая і працягвае расследавацца. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі