У Беларусі пачаліся пасяўная і крадзяжы дызпаліва
У полі
МУС дала справаздачу аб працы сваіх мабільных груп на пасяўной: выяўлена 56 злачынстваў і звыш 1,4 тысячы адміністрацыйных правапарушэнняў. Крымінальныя справы часцей за ўсё заводзяць за крадзяжы ГЗМ, запчастак і прысваенне грашовых сродкаў прадпрыемстваў. Ёсць справы і за хабар. Хабары ішлі на вырашэнне пытанняў па пастаўках у гаспадаркі розных таварна-матэрыяльных каштоўнасцяў. Агульная сума хабараў склала каля 35 тысяч рублёў, кажуць у МУС.
Супрацоўнікі міліцыі таксама выявілі каля 400 дробных крадзяжоў, а яшчэ склалі больш за 100 пратаколаў на работнікаў сельгаспрадпрыемстваў, якіх заспелі на працы ў нецвярозым стане. Прычым 12 з гэтых работнікаў былі за рулём сельгастэхнікі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.