У Беларусі пад канфіскацыю трапілі 2270 аўто нецвярозых кіроўцаў

Дзяржаўтаінспекцыя Беларусі падлічыла, колькі трапіла пад канфіскацыю аўтамабіляў нецвярозых кіроўцаў за 11 месяцаў 2014 года. Атрымліваецца, што іх стала прыблізна на траціну менш, чым было летась.

Вось што паведамілі Еўрарадыё ў прэс-службе рэспубліканскай Дзяржаўтаінспекцыі:

“Прыкладна 2270 кіроўцаў паўторна затрымліваліся за кіраванне ў нецвярозым стане. Гэта прыблізна на 30-33% менш, чым было ў мінулым годзе”.

Па словах суразмоўцы Еўрарадыё, такая мера, як канфіскацыя аўтамабіля за кіраванне ў нецвярозым стане “дае станоўчы вынік", паколькі людзі сталі менш ездзіць на машынах пасля ўжывання алкагольных напояў.

Імаверна, што не ўсе паўторна затрыманыя ўжо канчаткова пазбавіліся сваіх аўто — справы асобных аматараў нецвярозай язды яшчэ суды не паспелі разгледзіць. Але, як паказвае практыка, захаваць аўтамабіль ва ўласнасці ў такіх кіроўцаў шанцаў няма.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі