У Беларусі падаражэлі буракі, морква і бананы, патаннелі сала і рыба

Індэкс цэн на харчовыя тавары ў Беларусі ў красавіку гэтага года ў адносінах да сакавіка склалі 100,5%.
Паводле звестак статыстыкі, падаражэлі капуста (на 25%), буракі (на 3,5%), рэпчатая цыбуля (на 9%), морква (на 9,1%), яблыкі (на 4,6%) і бананы (на 9,3%). Разам з тым патаннела на 1,3% сала, на 3,1% - свежая рыба.

Цэны таксама знізіліся на свежыя памідоры (на 7,9%), зялёную цыбулю (на 15,7%) і свежыя агуркі (на 20,8%).

Звязда

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі