У Беларусі падлічылі моладзь — 23,7% ад усяго насельніцтва
12 жніўня ў свеце паводле рашэння Генасамблеі ААН адзначаецца Міжнародны дзень моладзі.
З гэтай нагоды Нацыянальны статыстычны камітэт агучыў апошнія дадзеныя пра маладых людзей у нашай краіне. Высвятляецца, што практычна кожны чацвёрты жыхар Беларусі — ва ўзросце ад 14 да 31 года. На 1 студзеня 2013 года ў нашай краіне жылі 2 мільёны 239 тысяч маладых грамадзян у такім узросце.
Каля 38% альбо больш за 847 тысяч чалавек ад агульнай колькасці моладзі жывуць у Мінску і Мінскай вобласці. Найменш маладых людзей у Магілёўскай і Гродзенскай абласцях — менш за 11%.
Як адзначае БЕЛТА, падаўляючая частка моладзі жыве ў гарадах і пасёлках гарадскога тыпу — 82,7%. Колькасць вясковай моладзі за апошнія восем гадоў скарацілася на амаль 167 тысяч чалавек альбо на 30%.
Фота — bymedia.net