У Беларусі патаннелі кватэры: квадратны метр у Мінску каштуе ад $1100
Але продажы жылля знізіліся ў 3-4 разы. У людзей няма грошай, банкі не даюць крэдыты, а некаторыя чакаюць яшчэ большага зніжэння кошту на кватэры. У Беларусі патаннелі кватэры. Цяпер квадратны метр у Мінску можна знайсці за 1100 долараў. Па словах прадстаўніка аднаго са сталічных агенцтваў нерухомасці, такое зніжэнне коштаў выклікана дэвальвацыяй. Цэны былі ў беларускіх рублях і засталіся на ранейшым узроўні. А вось у доларах яны сталі танней.
“Сёння ёсць пэўнае зніжэнне, якое ўзнікла з-за таго, што забудоўшчыкі рублёвыя кошты пакінулі ранейшымі. Было 1500, стала 1200 з-за дэвальвацыі”.
Рыэлтар адзначае, што ў бліжэйшым часе падаражання не прадбачыцца. Перашкодай таму — адсутнасць попыту. У людзей няма грошай, а крэдыт атрымаць амаль немагчыма. Тыя ж, у каго грошы ёсць, чакаюць далейшага падзення цэн.
“Калі будуць нармальныя і разумныя ўмовы крэдытавання, таму што на сённяшні дзень атрымаць крэдыт на будаўніцтва амаль немагчыма, тады вернецца пакупнік і кошты, магчыма, пойдуць угару”.
Па словах прадстаўніка агенцтва, продажы жылля ў Мінску ўпалі ў 3-4 разы.
Падзенне коштаў і попыту адначасова адзначаюць па ўсёй краіне. Так, у Брэсце кватэры патаннелі ў сярэднім на 10%. Пра гэта карэспандэнту Еўрарадыё паведамілі ў агенцтве нерухомасці “Гарант Поспеху”.
“Калі раней кватэра каштавала 43 тысячы умоўных адзінак, то цяпер прадаюць за 40, калі 55, то за 50, калі 85, то за 77 тысяч – каля 10 адсоткаў танней. Тое самае і арэнда – калі раней аддавалі за 150 умоўных адзінак кватэру на месяц, то цяпер за 140, скажам”.
Перасталі купляць кватэры і ў Гродне, хаця прапановаў хапае. Выстаўляюцца нават аднапакаёўкі ,якія дагэтуль былі дэфіцытам. Кошты пакуль леташнія. Але рыэлтары прагназуюць, што будуць зніжацца.
Дарэчы, у Гродне кошты на другасным рынку жылля паступова змяншаюцца ўжо з 2007 года, гэта тэндэнцыя. Аднапакаёўка новай планіроўкі цяпер каштуе 38-40 тысяч долараў без рамонту, двухпакаёвая — 50-67 тысяч, трохпакаёвая — 60-68, чатырохпакаёвая — у сярэднім 70 тысяч. Квадратны метр такой кватэры прыкладна на 200 долараў даражэй, чым у новай без "аддзелкі".
А вось у Магілёве кошты на кватэры не змяніліся, як арэнда так і продаж. У агенцтве нерухомасці "Покадан" гавораць пра часовае зацішша. Пакуль няма попыту і няма прапановы. Тыя, хто прадаюць, чакаюць росту коштаў.
Тыя, хто купляюць, наадварот чакаюць, пакуль пачнецца зніжэнне. На сённяшні дзень аднапакаёвая кватэра ў Магілёве з палепшанай планіроўкай каштуе 40 тысяч долараў, "хрушчоўка" — 35 тысяч. Зняць у арэнду на месяц кватэру ў горадзе можна ад 130 долараў.
Віталь Малькевіч, Юрась Вітальеў, Юльян Навумік, Аліна Кашкевіч.