У Беларусі павялічваецца памер працоўных і сацыяльных пенсій
Памер працоўных і сацыяльных пенсій павялічваецца ў Беларусі з 1 лістапада. Адпаведны ўказ падпісаў кіраўнік дзяржавы. Як паведамляе БЕЛТА, працоўныя пенсіі ў сярэднім павялічацца на 10%. Указам таксама ўстанаўліваецца штомесячная даплата да сацыяльных пенсій дзецям-інвалідам ва ўзросце да 18 гадоў, інвалідам першай, другой і трэцяй групаў ды іншым у памеры 40 тысяч рублёў.