У Беларусі павысілі тарыфную стаўку першага разраду

У Беларусі павысілі тарыфную стаўку першага разраду

У Беларусі з 1 красавіка павысілі на 3 тысячы рублёў тарыфную стаўку першага разраду. Яна цяпер складае 298 тысяч рублёў. Гэта прадугледжана пастановай Саўміна (№ 289 ад 6 красавіка), якая пачне дзейнічаць з часу афіцыйнага апублікавання.

Тарыфная стаўка першага разраду выкарыстоўваецца для аплаты працы работнікаў бюджэтных арганізацый і іншых арганізацый, якія атрымліваюць субсідыі, работнікаў якіх прыраўнялі па аплаце працы да бюджэтнікаў. Рэспубліканскія органы дзяржкіравання, мясцовыя выканаўчыя органы, кіраўнікі бюджэтных арганізацый мусяць забяспечыць пераразлік заробкаў.

БЕЛТА нагадвае, што з 1 студзеня 2016-га тарыфная стаўка 1-га разраду была ўстаноўленая Саўмінам у памеры 295 тысяч рублёў. З 1 лютага 2016-га ўвялі штомесячныя дыферэнцыраваныя даплаты работнікам бюджэтных арганізацый, якія тарыфікуюцца 1-17 разрадамі, у памерах ад 86 да 75 тысяч рублёў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі