У Беларусі працягваюць пісаць агульнанацыянальную дыктоўку
У Беларусі працягваецца 1-я агульнанацыянальная дыктоўка, якая стартавала ў сакавіку. 16 красавіка ў Мінску яе арганізуюць маці палітзняволеных Галіна Сіўчык і Таццяна Кім. 17 красавіка дыктоўку ў бібліятэцы Чырвонага касцёла (касцёл святых
Сымона і Алены) будуць пісаць сябры клуба “Спадчына”.
18 красавіка а 18-й гадзіне ў скверы каля мінскай ратушы на плошчы Свабоды агульнанацыянальную дыктоўку напішуць сябры Таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры. Пра гэта паведамляе прэс-служба Беларускай асацыяцыі журналістаў.