У Беларусі рознічныя кошты на нафтапрадукты будуць павышаныя на 10%

Канцэрн "Белнафтахім" неўзабаве павысіць рознічныя кошты на нафтапрадукты ў сярэднім на 10%. Пра гэта "Інтэрфаксу" паведамілі ў канцэрне. Прэзідыўм Савета міністраў ухваліў павышэнне кошту на нафтапрадукты. Цяпер у канцэрне рыхтуецца адпаведны загад.

На думку эканамістаў, такое павышэнне прывядзе да росту цэнаў на ўсе тавары, бо падаражэюць перавозкі. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі