У Беларусі штармавое папярэджанне — навальніцы, залевы і град

У Беларусі штармавое папярэджанне — навальніцы, залевы і град

У сераду, 11 мая, у Беларусі абвешчанае штармавое папярэджанне. Чакаюцца навальніцы, залевы і шквалісты вецер на большай частцы краіны, месцамі моцныя залевы, град і парывы ветру да 15-20 метраў за секунду. Такое надвор'е захаваецца да канца дня.

У Мінску чакаецца навальніца і месцамі падчас яе — шквалістае ўзмацненне ветру да 15-18 метраў за секунду.

У Беларусі штармавое папярэджанне — навальніцы, залевы і град

Пра гэта ў Facebook піша Дзмітрый Рабаў, начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Ён таксама паведамляе, што майскае цёплае надвор'е падыходзіць да канца, і наперадзе нас чакаюць дажджы і прахалода. Да выхадных надвор'е істотна зменіцца ад атмасферных франтоў, і стане больш воблачна і дажджліва.

У чацвер, 12 мая, кароткачасовыя дажджы і месцамі навальніцы, тэмпература паветра ўначы +8... +13°С, месцамі +5... +7°С, удзень +18... +24°С.

У пятніцу, 13 мая, кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах навальніцы. Тэмпература ноччу +5... +12°С, днём +16... + 23°С.

У выхадныя дні надвор'е будзе вызначаць цыклон, які праходзіць праз Польшчу, а праз Беларусь будуць ісці больш актыўныя франты. Дажджы пройдуць на большай частцы тэрыторыі краіны, а тэмпература паветра знізіцца: у суботу ноччу +7... +13, днём +13... +20.

У нядзелю ўначы +6... +13, днём +12... +19, па паўднёвым усходзе +20... +22.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі