У Беларусі штогод губляецца каля 2 тысяч дзяцей
Такія звесткі распаўсюдзіла міжнароднае грамадскае аб’яднанне “Разуменне” до Дня зніклых дзяцей, які адзначаецца 25 траўня.
“Пераважная большасць дзяцей, якія пайшлі з дому ці інтэрнатных установаў, знаходзяцца цягам трох сутак. Аднак некаторыя зніклыя застаюцца нязнойдзенымі цягам многіх гадоў”, — адзначаюць у аб’яднанні.
На 1 студзеня 2014 года ў Беларусі заставаліся нязнойдзенымі 62 дзіця. Асноўнымі прычынамі сыходу дзяцей з дому ў’яўляецца жаданне прыгодаў, канфлікты з бацькамі, страх пакарання за правіны ці правапарушэнні, а таксама гвалт у сям’і і невыносныя ўмовы жыцця ў інтэрнаце.
Дзень зніклых дзяцей адзначаецца штогод з 1984 году, ён прысвечаны тым, хто ўсё яшчэ знаходзіцца ў росшуку, і тым, каго ўдалося ўратаваць, інфармуе БелаПАН.