У Беларусі штрафуюць за тое, што не адразу ўстаў падчас выканання гімна
У Беларусі штрафуюць за тое, што не адразу ўстаў падчас выканання дзяржаўнага гімна. Як піша "Газета Слонімская", штраф атрымаў слонімец, які наведаў футбольны матч на мясцовым стадыёне. Перад пачаткам гульні ўключылі запіс гімну, а мужчына, які сядзеў на трыбуне, не падняўся. Яго ўчынак палічылі "адміністрацыйным правапарушэннем" ("незаконныя дзеянні ў дачыненні дзяржаўных сімвалаў").
Заўзятар на судзе сказаў, што перад матчам глядзеў відэа на тэлефоне, з-за чаго ўстаў не адразу з уключэннем гімна, а прыкладна праз 15 секунд. Гімн тады яшчэ гучаў. Аднак "парушэнне" было "зафіксавана". Штраф — 290 рублёў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.