У Беларусі спрашчаюць працэдуру нарыхтоўкі дроў насельніцтвам
У Беларусі спрашчаюць працэдуру нарыхтоўкі дроў насельніцтвам. Для гэтага парламентарам давялося прыняць змены і дапаўненні ў Лясны кодэкс. Але яны пачнуць дзейнічаць не раней за вясну, пасля падпісання Аляксандрам Лукашэнкам, інфармуе сайт sb.by.
Першы намеснік міністра лясной гаспадаркі Валянцін Шатраўка кажа, што на сённяшні дзень вызначэнне ўчасткаў для нарыхтоўкі драўніны, як для фізічных, так і для юрыдычных асоб, справа няхуткая, яна патрабуе ўнясення зменаў у лесаўпарадкавальны праект. У наступным годзе ўсе пытанні будзе вырашаць сам лясгас. Ён вызначыць участак лесу і зацвердзіць гэта сваім загадам. Чалавеку, які звернецца па пытанні нарыхтоўкі дроў, давядзецца пачакаць выдачы ордэра 1-2 дні. Ды і гэты тэрмін можа скараціцца, паколькі міністэрства патрабуе ад лясгасаў загадзя падрыхтаваць такія ўчасткі.
Будзе спрошчана і працэдура доступа тых жа рамеснікаў да галінаў у лесе для вырабу разнастайнай прадукцыі.