У Беларусі стала больш генералаў

У Беларусі стала больш генералаў

Аляксандр Лукашэнка падпісаў указы аб прысваенні воінскіх, персанальных і спецыяльных званняў, інфармуе БЕЛТА. Генерал-маёрамі сталі палкоўнікі Уладзімір Кулажын і Руслан Касыгін. Чарговае спецыяльнае званне генерал-маёра міліцыі атрымаў палкоўнік міліцыі Максім Міронаў. Намеснік старшыні Дзяржаўнага мытнага камітэта Мікалай Свірыд і начальнік Брэсцкай мытні Аляксандр Піхун сталі дзяржаўнымі дарадцамі мытнай службы III рангу. Пракурору Гродзенскай вобласці Віктару Корзуну прысвоены класны чын дзяржаўнага дарадцы юстыцыі 3-га класа.

23 лютага Аляксандр Лукашэнка прызначыў генерал-маёра Сяргея Купрыка намеснікам начальніка Аб'яднанага штабу Арганізацыі Дамовы аб калектыўнай бяспецы. Ён вызвалены ад пасады 1-га намесніка начальніка Генштабу Узброеных сіл Беларусі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі