У Беларусі 1 сакавіка на працу не выйшлі каля 80% ІП

Каля 80% індывідуальных прадпрымальнікаў на рынках і ў гандлёвых цэнтрах Беларусі 1 сакавіка не выйшлі на працу. Такую лічбу агенцтву БелаПАН назвалі ў РГА "Перспектыва", якое аб'ядноўвае дробных прадпрымальнікаў.

Раней паведамлялася, што ў адпаведнасці з указам №222 ад 16 траўня 2014 года 1 сакавіка закончыўся перыяд, калі індывідуальныя прадпрымальнікі маглі падаваць рэшткі прадукцыі легпрама без дакументаў, якія пацвярджаюць набыццё і паступленне гэтых тавараў з-за мяжы Мытнага саюза.

Аднак 28 лютага на брыфінгу ў Мінску намеснік міністра эканомікі Дзмітрый Круты заявіў, што кантралюючыя органы пакуль не будуць прымяняць санкцыі да прадпрымальнікаў, а ўрад Беларусі бліжэйшым часам падрыхтуе дакумент аб легалізацыі продажу рэшткаў тавараў легпрама.

Старшыня РГА "Перспектыва" Анатоль Шумчанка адзначыў, што нягледзячы на ​​шырокую інфармацыйную кампанію, разгорнутую ў дзяржаўных СМІ асобнымі чыноўнікамі, "малы бізнес упершыню не паверыў гэтым угаворванням". Сёння прадпрымальнікі, па словах Шумчанкі, чакаюць "сур'ёзных дзеянняў з боку ўладаў", чакаюць, што "будуць прынятыя нейкія нарматыўна-прававыя акты па прыпыненні дзеяння ўказа №222 альбо накладанні мараторыя на праверкі". Ён адзначыў, што ніякіх дакументаў, якія дазваляюць прадпрымальнікам па-ранейшаму гандляваць таварамі без сертыфікатаў, на сёння няма.

Іпэшнікі са “Жданоў” масава сышлі ў адпачынкі, працуюць адзінкі (фота)

Віцебскія рынкі 1 сакавіка не працуюць (фота)

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі