У Беларусі ў кастрычніку выяўлены 101 ВІЧ-інфікаваны

У Беларусі ў студзені-кастрычніку гэтага года выяўленыя 911 ВІЧ-інфікаваных, з іх 101 — у кастрычніку. Пра гэта БЕЛТА паведамілі ў праекце ПРААН "Прафілактыка і лячэнне ВІЧ/СНІДу ў Рэспубліцы Беларусь". Сярод рэгіёнаў больш за ўсё выпадкаў ВІЧ-інфекцыі за кастрычнік 2009 гады зафіксавана ў Гомельскай вобласці (54). "Унёсак" Светлагорска і Светлагорскага раёна ў гэтую ВІЧ-статыстыку мінулага месяца — адпаведна 16 і 2 выпадкі заражэння, Жлобіна — 9, Гомеля — 7.

У Мінскай вобласці ў кастрычніку выяўлены 21 выпадак ВІЧ-інфекцыі (з іх 10 — у Салігорску), у Менску — 11, у Брэсцкай вобласці — 5, у Магілёўскай — 4, у Гродзенскай і Віцебскай абласцях — па 3 выпадкі.

Агулам за 10 месяцаў больш за ўсё ВІЧ-інфікаваных зафіксавана на Гомельшчыне (402) і Міншчыне (145), менш за ўсё — у Гродзенскай вобласці (50). Сярод гарадоў Беларусі самы высокі паказчык назіраецца ў Светлагорску (132 выпадкі ВІЧ-інфекцыі выяўлена ў студзені-кастрычніку) і Салігорску (69).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі